21.12.2016 03:00 |
«Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне».
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.
Калі
Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і
напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і
сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі, і благаславёны плод улоння
Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі
голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці
дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца
сказанае Ёй Панам.
|