Ян 5, 33-36 | Друк |
16.12.2016 03:00

«Ян быў свяцільнікам, які гарыць і свеціць».

Аднойчы:

Езус сказаў юдэям: Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў свяцільнікам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным.

Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне.

 
© 2003-2025 Catholic.by