27.12.2016 03:00 |
«Другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы».
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена пабегла і прыбыла да Сымона Пятра
і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: Забралі Пана з
магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго.
Тады выйшаў Пётр і
другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І другі вучань
пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы,
убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон
Пётр і ўвайшоў у грабніцу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту,
якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна,
скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег
першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў.
|