Лк 1, 46-56 | | Друк | |
22.12.2016 03:00 |
«Вялікае ўчыніў мне Усемагутны». У тыя дні сказала Марыя:Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам. Скінуў магутных з трону і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, * а багатых ні з чым адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, * памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі. І прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой. |