Лк 2, 16-21 | Друк |
01.01.2017 03:00

«Знайшлі Марыю і Юзэфа, і Немаўля. I кaлі мiнулa вoсем дзён, дaлі Яму iмя Езус».

У той час:

Пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіцятка.

І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі.

А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.

І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, так як ім было сказана.

I кaлі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by