Мц 4, 12-17. 23-25 | Друк |
07.01.2017 03:00

«Наблізілася Валадарства Нябеснае».

У той час:

Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталіма. Так збылося сказанае прарокам Ісаяй, які кажа:

Зямля Забулона і зямля Нэфталіма,
на шляху марскім, за Ярданам,
Галілея язычнікаў,
народ, які сядзеў у цемры,
убачыў святло вялікае,
і тым, хто сядзеў у краіне і ў цені смерці,
заззяла святло.

З таго часу Езус пачаў прапаведаваць і казаць: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае.

І хадзіў Езус па ўсёй Галілеі, навучаючы там у сінагогах і абвяшчаючы Евангелле Валадарства, і лячыў Ён усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей. І прайшла пра Яго чутка па ўсёй Сірыі. І пачалі прыводзіць да Яго ўсіх нямоглых, церпячых на розныя хваробы і слабасці, і апантаных, і эпілептыкаў, і спаралізаваных, і Ён вылечваў іх.

За Ім ішлі вялікія натоўпы з Галілеі і Дэкаполіса, і з Ерузалема, і з Юдэі, і з-за Ярдана.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by