Мк 3, 1-6 | Друк |
18.01.2017 03:00

«У шабат належыць душу ўратаваць, ці загубіць».

У той час:

Езус зноў увайшоў у сінагогу. Быў там чалавек, які меў паралізаваную руку. І сачылі за Езусам, ці не вылечыць таго ў шабат, каб абвінаваціць Яго.

І сказаў Ён чалавеку з паралізаванай рукою: Стань пасярэдзіне. А ў іх запытаўся: У шабат належыць рабіць дабро, ці зло, душу ўратаваць, ці загубіць? Але яны маўчалі. Паглядзеўшы на іх з гневам, засмучаны жорсткасцю іх сэрцаў, сказаў таму чалавеку: Працягні руку. Той працягнуў, і стала здаровай рука ягоная.

А фарысеі, выйшаўшы, адразу сабралі  з прыхільнікамі Ірада нараду супраць Езуса, каб загубіць Яго.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by