Мк 1, 40-45 | | Друк | |
12.01.2017 03:00 |
«Праказа сышла з яго, і ён стаў чысты». У той час: Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені,
прасіў Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім,
працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І
адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты. Езус строга
перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: Глядзі, нікому нічога не кажы;
але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў
Майсей, для сведчання ім.
|