Мк 3, 22-30 | Друк |
23.01.2017 03:00

«Настаў канец сатане».

У той час:

Кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбуба і выганяе дэманаў праз князя дэманаў.

А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: Як можа сатана выганяць сатану?

Калі валадарства раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такое валадарства.  І калі дом раздзеліцца ўнутры, не можа выстаяць такі дом. І калі сатана паўстаў супраць сябе і раздзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка, і толькі тады абрабуе дом ягоны. Сапраўды, кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. Але хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе мець прабачэння ніколі, але будзе падлягаць вечнаму асуджэнню.

Так сказаў, бо гаварылі пра Яго: Ён мае нячыстага духа.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by