Мк 3, 7-12 | Друк |
19.01.2017 03:00

«Нячыстыя духі крычалі: Ты — Сын Божы. Але Ён сурова забараняў ім, каб не выяўлялі Яго».

У той час:

Езус адышоў з вучнямі сваімі да мора. А за Ім ішоў вялікі натоўп з Галілеі, з Юдэі, з Ерузалема, з Ідумеі; з-за Ярдану і з ваколіц Тыру і Сідону прыйшло да Яго вялікае мноства людзей, якія пачулі, што Ён рабіў. Тады сказаў Ён сваім вучням падрыхтаваць Яму човен, каб натоўп не заціснуў Яго.

Многіх Ён аздаравіў, таму кідаліся да Яго тыя, хто меў якую-небудзь хваробу, каб дакрануцца да Яго. І нячыстыя духі, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты — Сын Божы. Але Ён сурова забараняў ім, каб не выяўлялі Яго.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by