Мц 18, 1-5 | | Друк | |
31.01.2017 03:00 |
«Калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае». У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў
Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх,
кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не
ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як
дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае
адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае. |