Лк 2, 22-40 альбо (карац.) Лк 2, 22-32 | | Друк | |
02.02.2017 03:00 |
«Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё». Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса
прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам, як напісана ў
Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць
прысвечана Пану; каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару
туркавак або два галубкі. Жыў у Ерузалеме чалавек, імя якога
Сімяон. Быў гэта чалавек праведны і пабожны, які чакаў суцяшэння
Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Адкрыў яму Дух Святы, што ён не
ўбачыць смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў, натхнёны Духам,
у святыню. І калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле
звычаю Закона, ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў: паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў: святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраэля.
|