Мк 8, 22-26 | Друк |
15.02.2017 03:00

«Выздаравеў і пачаў бачыць усё выразна».

У той час:

Езус і вучні прыйшлі ў Бэтсаіду. І прывялі да Яго сляпога і прасілі, каб Ён дакрануўся да яго. Ён узяў сляпога за руку і вывеў яго за вёску, паслініў яму вочы, усклаў на яго рукі і спытаўся ў яго: Ці бачыш што-небудзь? Той паглядзеў і сказаў: Бачу людзей, таму што бачу, як нібы дрэвы ходзяць. Потым зноў усклаў рукі на яго вочы, і той стаў відушчым, і выздаравеў, і пачаў бачыць усё выразна.

Езус адаслаў яго дадому, кажучы: Не ўваходзь у гэтую вёску.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by