Мк 8, 34 – 9, 1 | Друк |
17.02.2017 03:00

«Хто згубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго».

У той час:

Езус, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі сваімі, сказаў ім: Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за мною. Бо той, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго, а хто згубіць жыццё сваё дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яго.

Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а жыццё сваё згубіць? Бо што дасць чалавек узамен за сваё жыццё?

Хто будзе саромецца Мяне і Маіх слоў перад гэтым няверным і грэшным пакаленнем, таго пасаромеецца і Сын Чалавечы, калі прыйдзе ў славе Айца свайго з Анёламі святымі.

І сказаў ім: Сапраўды кажу вам: некаторыя з тых, хто тут стаіць, не спазнае смерці, пакуль не ўбачыць валадарства Божага, якое прыйдзе ў моцы.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by