02.03.2017 03:00 |
«Хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго».
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Сын Чалавечы павінен
выцерпець шмат, адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, і
будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсне. Усім жа сказаў: Калі хто хоча
ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і
ідзе за Мною. Бо, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго. А хто
загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той уратуе яго. Бо якая карысць
чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а сябе самога загубіць ці
пашкодзіць сабе?
|