Мц 6, 1-6. 16-18 | | Друк | |
01.03.2017 03:00 |
«Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Глядзіце, не чыніце
справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце
ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. Калі даеш
міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на
вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю
ўзнагароду. Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая
рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. І
Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе. І калі
молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў
сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу
вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў
пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў
таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.
|