Мк 10, 28-31 | Друк |
28.02.2017 03:00

«Няма нікога, хто б не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, а ў будучым часе — жыццё вечнае».

У той час:

Пётр пачаў казаць Езусу: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Езус жа адказаў: Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля, і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым часе — жыццё вечнае.

Але шмат першых будзе апошнімі і апошніх — першымі.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by