25.02.2017 03:00 |
«Хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго».
У той час:
Прыносілі да Езуса дзяцей, каб ён дакрануўся да
іх. Вучні ж дакаралі іх. А Езус, убачыўшы гэта, абурыўся і сказаў ім:
Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім
належыць Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства
Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго. І, абдымаючы іх, ускладаў на іх
рукі і благаслаўляў.
|