Мц 25, 31-46 | | Друк | |
06.03.2017 03:00 |
«Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі ж прыйдзе Сын
Чалавечы ў славе сваёй і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы
сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад
другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак
праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто
праваруч Яго: Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну
Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; Тады
адкажуць Яму справядлівыя: Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і
накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і
прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і
прыйшлі да Цябе? I Валадар скажа ім у адказ: Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі. Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; Тады
і яны адкажуць Яму, кажучы: Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці
сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не
ўслужылі Табе? |