Мц 4, 1-11 | | Друк | |
05.03.2017 03:00 |
«Езус пасціў сорак дзён, і д’ябал выпрабоўваў Яго». У той час: Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал
выпрабоўваў Яго. І пасціў Ён сорак дзён і сорак начэй, і нарэшце
згаладаўся. Тады падышоў да Яго спакушальнік і сказаў Яму: Калі Ты Сын
Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам. А Ён сказаў у адказ:
Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што
выходзіць з вуснаў Божых. Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад,
паставіў на версе святыні і сказаў: Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо
напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, і на руках панясуць Цябе,
каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагою сваёй. Езус сказаў Яму:
Напісана таксама: не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго. Д’ябал
зноў узяў Яго на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы
свету і славу іх, кажучы: Усё гэта дам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся
мне. Тады сказаў яму Езус: Адыдзі, сатана, бо напісана: Пану Богу твайму
будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць.
|