Мц 1, 16. 18-21. 24а | | Друк | |
20.03.2017 03:00 |
«Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана». Якуб быў бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом. Такім
было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з
Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа,
муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць, хацеў патаемна
адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся
яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку
тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі
Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў.
|