Мц 21, 33-43. 45-46 | | Друк | |
17.03.2017 03:00 |
«Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго». У той час: Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа:
Паслухайце іншую прыпавесць: Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў
вінаграднік, абнёс яго агароджаю, вычасаў у ім давіла, пабудаваў вежу і,
аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць
ураджай, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць плады свае.
А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а
іншага закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі
ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы:
Пасаромеюцца сына майго. Але вінаградары, убачыўшы сына ягонага, сказалі
адзін аднаму: Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго і завалодаем
спадчынай ягонай. І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі.
Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі
вінаградарамі? Кажуць Яму: Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а
вінагараднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў
адпаведны час. Езус кажа ім: Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях:
Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта
сталася і дзіўнае ў вачах нашых. Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго.
|