Ян 9, 1. 6-9. 13-17. 34-38 | | Друк | |
26.03.2017 03:00 |
«Пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчы». У той час: Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад
нараджэння. Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў граззю
вочы сляпому, і сказаў яму: Ідзі, абмыйся ў купальні Сілаам (што
перакладаецца «пасланы»). Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчы. А
суседзі і тыя, хто бачыў яго раней жабраком, казалі: Ці не той гэта,
які сядзеў і жабраваў? Адны казалі: Гэта ён, — а іншыя: Падобны да яго. А
ён сам казаў: Гэта я. І павялі яго, таго, што нядаўна быў
сляпы, да фарысеяў. А ў той дзень, калі Езус зрабіў гразь і адкрыў яму
вочы, быў шабат. І фарысеі зноў пыталіся ў яго, як ён стаў бачыць. Ён жа
сказаў ім: Гразь паклаў мне на вочы, я абмыўся — і бачу. Тады
некаторыя з фарысеяў казалі: Не ад Бога гэты чалавек, бо не захоўвае
шабату. Іншыя казалі: Як можа грэшны чалавек чыніць такія цуды? І
падзяліліся яны. Зноў жа кажуць сляпому: А ты што скажаш пра Яго, бо Ён
адкрыў табе вочы? Той адказаў: Гэта прарок. Сказалі яму ў адказ: У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты яшчэ нас вучыш? І выгналі яго прэч.
|