Ян 5, 1-3а. 5-16 | Друк |
28.03.2017 03:00

«І адразу выздаравеў той чалавек».

Было юдэйскае свята, і Езус прыйшоў у Ерузалем.

А ў Ерузалеме, каля Авечай Брамы ёсць купальня, якая па-габрэйску называецца Бэтэзда і якая мае пяць бабінцаў. У іх ляжала мноства хворых, сляпых, кульгавых, паралізаваных.

Быў там адзін чалавек, які хварэў трыццаць восем гадоў. Калі Езус убачыў, што ён ляжыць, і даведаўся, што ён хварэе ўжо доўгі час, кажа яму: Ці хочаш быць аздароўленым?

Хворы адказаў Яму: Пане, я не маю чалавека, які апусціў бы мяне ў купальню, калі ўзварушыцца вада. Пакуль я іду, іншы ўжо сыходзіць перада мною.                   

Езус кажа яму: Устань, вазьмі ложа сваё і хадзі. І адразу выздаравеў той чалавек, узяў ложа сваё і пачаў хадзіць.                                      

А ў гэты дзень быў шабат. Таму юдэі сказалі аздароўленаму:

Сёння шабат, нельга табе насіць тваё ложа.

Ён адказаў ім: Той, хто аздаравіў мяне, сказаў мне: вазьмі ложа сваё і хадзі. У яго спыталіся: Хто той чалавек, які сказаў табе: вазьмі і хадзі? Але аздароўлены не ведаў, хто гэта быў, бо Езус знік у натоўпе, які быў у гэтым  месцы.

Потым Езус знайшоў яго ў святыні і сказаў яму: Вось ты выздаравеў. Не грашы больш, каб не здарылася з табою чаго горшага. Чалавек гэты пайшоў, расказаў юдэям, што гэта Езус аздаравіў яго. Таму юдэі пераследавалі Езуса, бо Ён зрабіў гэта ў шабат.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by