Мц 27, 11-54 | | Друк | |
09.04.2017 03:00 |
Мука Пана нашага Езуса Хрыста. Пілат дапытвае Езуса Ев. У той час прывялі Езуса да намесніка. І спытаўся ў Яго намеснік: I. Ты Кароль Юдэйскі? Ев. Езус сказаў яму: Е. Ты кажаш. Ев. І калі абвінавачвалі Яго першасвятары і старэйшыны, Ён нічога не адказаў. Тады кажа Яму Пілат: І. Ці не чуеш колькі сведчыць супраць Цябе? Ев. І Ён ні на адно слова не адказваў яму, таму намеснік вельмі дзівіўся. Езуса асуджаюць на смерць На
свята намеснік меў звычай адпускаць паводле жадання народу аднаго
вязня. Быў тады ў іх адзін вязень, званы Барабба. І вось, калі яны
сабраліся, сказаў ім Пілат: I. Каго хочаце, каб я выпусціў вам, Бараббу ці Езуса, званага Хрыстом? Ев. Бо ведаў, што ад зайздрасці выдалі Яго. А калі ён засядаў у судзе, жонка ягоная паслала сказаць яму: I. Не рабі нічога таму Справядліваму, бо я сёння ў сне шмат цярпела з-за Яго. Ев.
Але першасвятары і старэйшыны падбухторылі народ, каб прасілі за
Бараббу, а Езуса аддалі на смерць. Адказваючы, намеснік сказаў ім: I. Каго з гэтых двух хочаце, каб я адпусціў вам? Ев. Яны сказалі: Л. Бараббу. Ев. Кажа ім Пілат: І. А што мне рабіць з Езусам, якога завуць Хрыстом? Ев. Кажуць усе: Л. Няхай будзе ўкрыжаваны! Ев. Ён жа сказаў: І. Што дрэннага зрабіў Ён? Ев. Але яны яшчэ мацней крычалі: Л. Няхай будзе ўкрыжаваны! Ев. Пілат, убачыўшы, што нічога не дапамагае, а хваляванне ўзрастае, узяў ваду і абмыў рукі перад людзьмі, кажучы: І. Невінаваты я ў гэтай крыві. Глядзіце самі. Ев. І ўвесь народ адказаў: Л. Кроў Яго на нас і на дзецях нашых. Ев. І адпусціў ім Бараббу, а Езуса пасля бічавання аддаў на ўкрыжаванне. Жаўнеры насміхаюцца з Езуса Тады
жаўнеры намесніка, завёўшы Езуса ў прэторыю, сабралі каля Яго цэлую
кагорту. Распранулі Яго і накінулі на Яго чырвоны плашч, сплялі вянок з
церня і ўсклалі Яму на галаву, і далі Яму ў правую руку трысціну.
Становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: Л. Вітай, Кароль Юдэйскі! Ев.
І плявалі на Яго, бралі трысціну і білі Яго па галаве. А калі высмеялі,
знялі з Яго плашч і апранулі ў адзенне Ягонае, і павялі Яго на
ўкрыжаванне. Укрыжаванне Езуса Выходзячы, яны
сустрэлі аднаго кірынейца па імені Сымон, якога прымусілі несці крыж
Езуса. Калі прыйшлі на месца, называнае Галгота, што азначае: Месца
чэрапа, далі Яму выпіць віна, змешанага з жоўцю. Ён пакаштаваў, але не
хацеў піць. Тыя, хто ўкрыжаваў Яго, падзялілі ягоную вопратку, кідаючы
жэрабя. І, седзячы, пільнавалі Яго там. І змясцілі над галавой Ягонай
надпіс з віной Ягонай: Гэта Езус, Кароль Юдэйскі. Тады ўкрыжавалі з ім
двух злачынцаў, аднаго з правага, а другога з левага боку. Тыя, хто
праходзіў, зневажалі Яго, ківаючы галовамі і кажучы: Л. Ты, што руйнуеш святыню і за тры дні адбудоўваеш яе, уратуй сябе самога; калі Ты Сын Божы, сыдзі з крыжа. Ев. Таксама і першасвятары з кніжнікамі і старэйшынамі насміхаліся і казалі: Л.
Іншых ратаваў, а самога сябе не можа ўратаваць. Ён – Кароль Ізраэля,
няхай сыдзе цяпер з крыжа, і мы паверым у Яго. Спадзяваўся на Бога,
няхай Бог вызваліць Яго цяпер, калі любіць Яго, бо Ён казаў: Я – Сын
Божы. Ев. Таксама і злачынцы, укрыжаваныя з Ім, зневажалі Яго. Смерць Езуса Ад шостай гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзевятай. А каля гадзіны дзевятай, усклікнуў Езус моцным голасам, кажучы: Е. Элі, Элі, лема сабахтані? Ев. Што азначае: Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў? Некаторыя з тых, хто стаяў там, чуючы гэта, казалі: Л. Ён кліча Іллю. Ев. І адразу пабег адзін з іх, узяў губку, намачыў яе ў воцат, насадзіў на трысціну і даў Яму піць. А другія казалі: Л. Чакай, пабачым, ці прыйдзе Ілля ратаваць Яго. Ев. А Езус зноў ускрыкнуў моцным голасам і сканаў. Усе становяцца на калені і некаторы час захоўваюць маўчанне І
вось заслона ў святыні разарвалася надвое зверху аж да нізу, і зямля
затрэслася, і скалы раскалоліся, і магілы адкрыліся, і многія целы
памерлых святых уваскрэслі. І выйшлі з магілаў пасля Ягонага
ўваскрасення, і ўвайшлі ў святы горад, і паказаліся многім. |