16.04.2017 03:00 |
«Трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых».
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі
было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і
прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала
ім: Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго.
Тады
выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І
другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы.
Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў
за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і
хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна,
скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег
першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што
трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.
|