Ян 18, 1 – 19, 42 | Друк |
14.04.2017 03:00

Мука Пана нашага Езуса Хрыста.

Здрада і арышт Езуса

Ев. У той час выйшаў Езус з вучнямі сваімі за зімні ручэй Кедрон. Там быў сад, у які ўвайшоў Ён і вучні Ягоныя. Гэтае месца ведаў і Юда, здраднік Ягоны, бо Езус там часта збіраўся з вучнямі сваімі. Таму Юда ўзяў кагорту і прыслужнікаў ад першасвятароў, і фарысеяў і прыйшоў туды з паходнямі, ліхтарамі і зброяй. Езус жа, ведаючы ўсё, што павінна з Ім стацца, выйшаў і сказаў ім: Е. Каго шукаеце? Ев. Яму сказалі: Л. Езуса з Назарэту. Ев. Кажа ім: Е. Гэта Я. Ев. Стаяў з імі і Юда, які выдаў Яго. І калі сказаў ім: Гэта Я, — яны адступілі і ўпалі на зямлю. Тады Ён зноў спытаўся ў іх: Е. Каго шукаеце? Ев. Яны сказалі: Л. Езуса з Назарэту. Ев. Езус адказаў: Е. Я сказаў вам, што гэта Я. Калі ж Мяне шукаеце, то дазвольце ім адысці. Ев. Сталася так, каб збылося слова, якое сказаў: З тых, каго Ты Мне даў, Я не згубіў нікога. Тады Сымон Пётр, які меў пры сабе меч, дастаў яго і ўдарыў слугу першасвятара, і адсек яму правае вуха. Імя ж слугі было Мальхас. Але Езус сказаў Пятру: Е. Схавай меч у ножны. Няўжо Мне не піць келіха, які даў Мне Айцец?

Езус перад першасвятаром

Ев. Тады кагорта, тысячнік і юдэйскія прыслужнікі схапілі Езуса, звязалі Яго і завялі спачатку да Анны, бо ён быў цесцем Каяфы, які быў у гэтым годзе першасвятаром. Каяфа быў тым, хто параіў юдэям, што лепш аднаму чалавеку загінуць за народ...
 
© 2003-2025 Catholic.by