09.05.2017 03:00 |
«Я і Айцец — адно».
І было тады ў Ерузалеме свята Пасвячэння святыні. Была зіма. Езус хадзіў у святыні па бабінцы Саламона.
Абступілі Яго юдэі і казалі Яму: Дакуль будзеш трымаць нас у няпэўнасці. Калі Ты Месія, скажы нам адкрыта.
Езус
адказаў ім: Я сказаў вам, і вы не верыце. Справы, якія Я чыню ў імя
Айца Майго, сведчаць пра Мяне. Але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак.
Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я
даю ім вечнае жыццё навек, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх
з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа
вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец — адно.
|