Ян 15, 1-8 | | Друк | |
17.05.2017 03:00 |
«Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная
вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая
не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае,
каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я
сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці
плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы,
калі не будзеце ўва Мне.
|