Ян 15, 26 – 16, 4а | Друк |
22.05.2017 03:00

«Дух праўды будзе сведчыць пра Мяне».

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Калі прыйдзе Суцяшальнік, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, які ад Айца паходзіць, Ён будзе сведчыць пра Мяне. Але і вы таксама будзеце сведчыць, бо вы ад пачатку са Мною.

Я сказаў вам гэта, каб вы не зняверыліся. Будуць выганяць вас з сінагогаў. Але прыходзіць гадзіна, калі кожны, хто будзе вас забіваць, будзе думаць, што гэтым служыць Богу. Будуць так рабіць, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне. Але Я сказаў вам пра гэта, каб вы, калі прыйдзе іх гадзіна, успомнілі, што Я сказаў вам пра іх.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by