Ян 16, 5-11 | Друк |
23.05.2017 03:00

«Калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас».

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Цяпер Я адыходжу да таго, хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: «Куды ідзеш?» Але таму, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае. Але Я кажу вам праўду: лепш для вас, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас. А калі адыду, пашлю Яго да вас.

І калі Ён прыйдзе, пераканае свет наконт граху, справядлівасці і суда. Наконт граху, бо не вераць у Мяне. Наконт справядлівасці, бо іду да Айца і ўжо не ўбачыце Мяне. Наконт суда, бо князь гэтага свету ўжо асуджаны.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by