19.06.2017 03:00 |
«Я вам кажу не працівіцца злому».
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана:
вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто
ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто
захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі
хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць
у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе.
|