14.06.2017 03:00 |
«Не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць».
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я
прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць.
Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта,
ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі
хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей,
той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і
навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.
|