Мк 12, 35-37 | Друк |
09.06.2017 03:00

«Як могуць казаць, што Месія — сын Давіда?»

У той час:

Адказваючы, Езус казаў, навучаючы ў святыні: Як могуць казаць кніжнікі, што Месія — сын Давіда? Сам жа Давід сказаў ў Духу Святым: Пан сказаў Пану майму: сядзь праваруч Мяне, пакуль Я не пакладу ворагаў Тваіх пад ногі Твае. Сам Давід называе Яго Панам; то як жа Ён можа быць ягоным сынам?

І вялікі натоўп слухаў Яго з задавальненнем.

 

 
© 2003-2025 Catholic.by