Мц 6, 1-6. 16-18 | | Друк | |
21.06.2017 03:00 |
«Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе». Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны
бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. Калі
даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў
сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны
атрымліваюць сваю ўзнагароду. Калі даеш міласціну, няхай не
ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была
патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе. І
калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў
сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу
вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў
пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў
таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.
|