|
26.06.2017 03:00 |
|
«Спачатку выкінь бервяно з вока свайго».
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Не судзіце, каб вас не
судзілі. Бо якім судом вы судзіце, такім і вас асудзяць, і якою мераю
мерыце, такою і вам адмераць.
Чаму бачыш шчэпку ў воку брата
свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш? Або, як скажаш брату
свайму: Дазволь мне выняць шчэпку з вока твайго, — калі ў тваім воку
бервяно? Крывадушны, спачатку выкіні бервяно з вока свайго і тады
ўбачыш, як выняць шчэпку з вока брата твайго.
|