Мц 8, 28-34 | | Друк | |
05.07.2017 03:00 |
«Прыйшоў Ты сюды заўчасна мучыць дэманаў». У той час: Калі Езус прыплыў на другі бераг у краіну
гадарынскую, сустрэлі Яго двое апантаных, якія выйшлі з магілаў, вельмі
лютыя, так што ніхто не асмельваўся праходзіць той дарогай. І вось яны
закрычалі: Што Табе да нас, Сыне Божы? Прыйшоў Ты сюды заўчасна мучыць
нас. Далёка ж ад іх пасвіўся вялікі статак свіней. І дэманы
прасілі Яго, кажучы: Калі выганяеш нас, то пашлі нас у статак свіней. І
сказаў ім: Ідзіце. Яны выйшлі і ўвайшлі ў статак свіней. І вось кінуўся
ўвесь статак з кручы ў мора і загінуў у вадзе.
|