«Устаўшы, забараніў вятрам і мору, і настала вялікая ціша».
У той час:
Калі Езус увайшоў у човен, увайшлі за Ім Ягоныя вучні.
І вось пачалася вялікая бура на моры, так што човен накрывалі хвалі. А Ён спаў.
І,
падышоўшы, яны разбудзілі Яго, кажучы: Пане, ратуй, мы гінем. А Ён кажа
ім: Чаго вы спалохаліся, малой веры? Тады, устаўшы, забараніў вятрам і
мору, і настала вялікая ціша. А людзі дзівіліся і казалі: Хто Ён такі,
што і вятры, і мора слухаюцца Яго?