Ян 20, 24-29 | | Друк | |
03.07.2017 03:00 |
«Пан мой і Бог мой!» Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі
прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: Мы бачылі Пана. Але ён сказаў ім:
Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў
раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу. І праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: Спакой вам! Потым кажа Тамашу: Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: Пан мой і Бог мой! Езус кажа яму: Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў.
|