Мц 7, 15-20 | | Друк | |
28.06.2017 03:00 |
«Па пладах іхніх пазнаеце іх». У той час: Езус сказаў сваім вучням: Асцерагайцеся ілжывых
прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай вопратцы, а ў сярэдзіне —
ваўкі драпежныя. Па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці збіраюць з цёрну
вінаград або з асоту смоквы? Так кожнае добрае дрэва родзіць добрыя
плады, а дрэннае дрэва родзіць дрэнныя плады. Не можа добрае дрэва
радзіць дрэнныя плады, ні дрэва дрэннае радзіць добрыя плады.
|