Святыя Марцэлін і Пётр, мучанікі | | Друк | |
02.06.2008 16:55 |
![]() Пасля смерці праз адсячэнне галавы абодва мучанікі былі пахаваныя на Вія Лабікана ў Рыме, куды адразу ж пачало прыходзіць шмат паломнікаў. Праз некалькі гадоў на гэтым месцы Канстанцінам Вялікім была пабудавана святыня. Імёны святых Марцэліна і Пятра ўзгадваюцца ў Рымскім Каноне. У Сярэднявеччы, калі квітнела «паляванне» за рэліквіямі, рэліквіі мучанікаў былі выкрадзеныя і перавезеныя на нямецкія землі. З 827 г. да нашых дзён яны захоўваюцца ў Зэлігенштадце ў зямлі Гесэн (Германія). Успамін: 2 чэрвеня |