Cвятая Францішка Рымская, законніца | | Друк | |
09.03.2008 12:40 |
Пэўны час яна нават даглядала ў сваім доме хворых на чуму. Францішка здзяйсняла шмат учынкаў міласэрнасці, а таксама часта перажывала містычны экстаз, падчас якога мела духоўны кантакт са сваім Анёлам Ахоўнікам. Яна памерла 9 сакавіка 1440 г. у Рыме. Яе цела спачывае ў спецыяльным рэлікварыі, які знаходзіцца ў рымскім касцёле, асвечаным у яе гонар. Святая Францішка Рымская лічыцца апякункаю жанчынаў. |