Святы Палікарп, біскуп і мучанік | | Друк | |
23.02.2008 19:53 |
![]() Як паведамляе апісанне яго мучаніцтва «Martirium Polycarpi» — адзін з найстарэйшых у Касцёле дакументаў, што сведчыць пра культ святых, — Палікарпа прымушалі праклясці Хрыста, аднак ён мужна адказаў: «Я служу Яму ўжо восемдзесят шэсць гадоў, і Ён ніколі не зрабіў мне нічога дрэннага. Як жа я магу абразіць майго Валадара і Збаўцу? Я — хрысціянін!» Святы быў асуджаны на спаленне, але паколькі полымя не пашкодзіла яму, быў забіты мячом. Захаваўся ліст Палікарпа да Філіпянаў, які з’яўляецца важным сведчаннем апостальскай Традыцыі і канону Святога Пісання. Святы з’яўляецца апекуном тых, хто пакутуе ад вушных хваробаў. Успамін: 23 лютага |