Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [ЗША]
Папа Францішак скіраваў спачуванні пацярпелым ад выбуху ў Тэхасе
2013-04-20 12:16:44

Папа Францішак перадаў спачуванні грамадзянскім уладам горада Вэст (ЗША), а таксама сем’ям ахвяраў выбуху на тэхаскім заводзе. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму за подпісам Дзяржаўнага Сакратара кардынала Тарчызіо Бэртонэ на імя біскупа Джо Сціва Васкуэза.

 
Папа просіць аб малітве за ахвяраў выбуху ў Тэхасе
2013-04-18 10:28:41

Святы Айцец Францішак просіць католікаў усяго свету разам з ім маліцца за ахвяраў выбуху ў Тэхасе (ЗША). Гэты заклік быў апублікаваны 18 красавіка ў папскім профілі ў «Твітэры».

 
Папа падзякаваў удзельнікам «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска
2013-01-29 10:56:34

Папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска (ЗША), падзякаваўшы тым, якія даюць публічнае сведчанне ў абарону «фундаментальнага права на жыццё і маральны імператыў падтрымкі непарушнай годнасці кожнага члена чалавечай сям’і, асабліва найменшых і самых безабаронных з нашых братоў і сясцёр».

 
Святы Айцец накіраваў спачуванні ў сувязі са стральбой у амерыканскай школе
2012-12-15 10:04:51

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з крывавым інцыдэнтам у школе горада Ньютаўн у амерыканскім штаце Канэкцікут, дзе было забіта 26 чалавек, з якіх 20 — дзеці. У спачувальнай тэлеграме Пантыфік перадае шчыры смутак і малітоўную блізкасць ахвярам, іх сем’ям і ўсім пацярпелым.

 
Папа павіншаваў новаабранага прэзідэнта ЗША
2012-11-07 16:40:46

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVІ павіншаваў Барака Абаму з пераабраннем на пост прэзідэнта ЗША. Аб выніках выбараў стала вядома 7 лістапада. У сваёй тэлеграме Папа запэўніў палітыка ў малітве і пажадаў, каб ідэалы свабоды і справядлівасці, якімі кіраваліся заснавальнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, жылі сярод амерыканскага народа.

 
Святы Айцец моліцца за пацярпелых ад урагану ў ЗША
2012-10-31 13:29:38

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяр урагану «Sandy», які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў. Падчас агульнай аўдыенцыі 31 кастрычніка Папа заверыў у сваёй салідарнасці з сем’ямі загінуўшых і пацярпелымі, а таксама тымі, хто ўдзельнічае ў аднаўленні разбураных гарадоў.

 
Бэнэдыкт XVI: ніякія абставіны не могуць апраўдаць тэрарызм
2011-09-12 08:27:50

Аб гэтым Святы Айцец заявіў у лісце да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША і арцыбіскупа Нью-Ёрка Цімаці Долана ў 10-ю гадавіну тэрарыстычных актаў. Гэтую дату адзначылі 11 верасня 2011 г.

 
Пантыфік спачувае амерыканцам, пацярпелым ад тарнада
2011-05-05 09:34:42

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў спачувальную тэлеграму амерыканскаму народу ў сувязі з трагічнымі наступствамі разбуральнага ўрагану.

 

Усяго 8 матэрыялаў адзначана цэтлікам ЗША.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.