Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Мінск Лошыца — Маці Божай Ружанцовай]
Юбілейны Год распачаўся ў супольнасці міхалітаў
2012-01-30 14:12:20

У нядзелю 29 студзеня 2012 г. у законнай супольнасці Св. Арханёла Міхала (айцоў міхалітаў і сясцёр міхалітак) распачаўся Юбілейны Год пад дэвізам «Бог па-над усім». Урачыстасць была прымеркавана да 100-й гадавіны смерці заснавальніка супольнасці, благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча. Беатыфікацыя кс. Маркевіча адбылася 19 чэрвеня 2005 г. у Варшаве, а ўспамін прызначаны на 30 студзеня.

 
Мінск (Лошыца) — парафія Маці Божай Ружанцовай
2010-06-08 13:17:06

Фота В. Кучаравага

Адрас:
(мікрараён Лошыца)
вул. Гашкевіча, 1
220112 г. Мінск (капліца)
Рэспубліка Беларусь


Тэл.: +375 17 285 14 53 (плебанія)

Вэб-сайт:
http://loshycacsma.by

вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў будні — 19.00
  • Св. Імша ў нядзелю:
    • у летні час — 9.00, 10.30, 19.00
    • з верасня па май — 09.00 (польск.), 10.30, 12.00 (для дзяцей), 19.00

    18.20 — катэхэза для дарослых

  • 15.00–19.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту:
    • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 18.30 — ружанцовае набажэнства

    Кожны аўторак пасля св. Імшы малітвы пра заступніцтва святога Арханёла Міхала ў трудных інтэнцыях і за Радзіму.

    Кожны першы аўторак месяца - магчымасць атрымаць шкаплер Св. Міхала Арханёла

    Адпусты: 7 кастрычніка — маці Божай Ружанцовай

    чЗ гісторыі парафіі


    Архіўны здымак капліцы пабудаванай у 1788 г.

    Парафія існуе з 1997 г.; у Лошыцкім парку захаваліся руіны капліцы 1788 г.

    8 чэрвеня 2009 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне зямлі пад будаўніцтва капліцы.

    5 мая 2010 г. адбылося асвячэнне новапабудаванай капліцы, якая стала восьмым месцам Божага культу ў Мінску. Урачыстасць узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

    У будучым на гэтым месцы плануецца ўзвесці санктуарый Божай міласэрнасці. З гэтай нагоды айцам міхалітам, якія нясуць служэнне ў парафіі, быў перададзены абраз Езуса Міласэрнага, перэгрынацыя якога адбывалася па парафіях архідыяцэзіі ў 2009 годзе.

    5 чэрвеня 2010 г. па вуліцы Гашкевіча, 1 Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам была асвячона новапабудаваная капліца.

 

Усяго 2 матэрыялаў адзначана цэтлікам Мінск Лошыца — Маці Божай Ружанцовай.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.