Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Ружанец]
Папа Францішак заахвочвае да супольнай малітвы Ружанца ў сем'ях
2013-05-03 11:04:53

Важнасць малітвы ў сям’і падкрэсліў Святы Айцец Францішак. «Было б цудоўна на працягу мая разам маліцца Ружанец у сем’ях. Малітва робіць мацнейшым сямейнае жыццё», — так гучыць запіс Пантыфіка ў «Твітэры», які з’явіўся 3 мая.

 
Ружанцовая малітва «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі»
2009-10-12 09:20:50

Ружанец «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі» ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI увечары 10 кастрычніка 2009 г. У малітоўнай сустрэчы, прымеркаванай да ІІ сходу Сіноду Біскупаў для Афрыкі, удзельнічалі члены Сіноду. Далучыцца да малітвы праз тэлебачанн мела магчымасць моладзь з васьмі сталіц кантынента: Каіра (Егіпет), Наіробі (Кенія), Хартума (Судан), Ёханэсбурга (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), Анічы (Нігерыя), Кіншасы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга), Мапуту (Мазамбік) і Уагадугу (Буркіна Фасо). Пасля прамовы Пантыфік падараваў некаторым студэнтам экземпляры сваёй новай энцыклікі «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).

 
Глыбіня і пазачасавасць Ружанца
2009-10-01 09:33:35
Ружанец з’яўляецца адной з найбольш папулярных малітваў у свеце. Ён здаўна вядомы ў рэлігіях Далёкага Усходу, у Праваслаўнай Царкве і ў Каталіцкім Касцёле. Малітва Ружанца не прыпісана да нейкай пэўнай эпохі — яна пазачасавая. Да яе прыбягаюць людзі як простыя, так і высокаадукаваныя, духоўныя асобы і свецкія. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прысвячае традыцыйнай для яго ружанцовай малітве месяц кастрычнік.
 
Распачаўся кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы ў Каталіцкім Касцёле
2012-09-30 21:00:00

Месяц кастрычнік паўсюдны Каталіцкі Касцёл прысвячае ружанцовай малітве, адной з найбольш папулярных малітваў у свеце. Такая традыцыя існуе і ў Беларусі. Да гэтай малітвы звяртаюцца ўсе — дзеці і дарослыя, духоўныя і свецкія асобы, адгаворваючы Ружанец як у святынях, так і дома. Святы Айцец Ян Павел ІІ у Апостальскім лісце Rosarium Virginis Mariae адзначаў, што Ружанец дайшоў «да пачатку новага, трэцяга тысячагоддзя, застаючыся вельмі дзейснаю малітвай, якая прыносіць плады святасці».

 

Усяго 4 матэрыялаў адзначана цэтлікам Ружанец.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.