Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Руская Праваслаўная Царква]
Папа перадаў Бэнэдыкту XVI ікону, падораную прадстаўніком Рускай Праваслаўнай Царквы
2013-03-25 09:50:35

23 сакавіка, падчас сустрэчы ў Кастэль Гандольфа з Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, папа Францішак перадаў свайму папярэдніку ікону Багародзіцы «Зірні на пакору». Ікону незадоўга да гэтага ўручыў Святому Айцу ад імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён.

 
Папа сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату
2013-03-20 16:36:29

20 сакавіка Святы Айцец Францішак сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Сустрэча прайшла ў Дзяржсакратарыяце Ватыкана. Учора Мітрапаліт Іларыён разам з дэлегацыяй РПЦ прысутнічаў на цырымоніі інаўгурацыі Папы.

 
Папа памаліўся за Патрыярха Маскоўскага Кірыла
2013-03-19 09:28:12

19 сакавіка ў Апостальскай Сталіцы адбываецца цырымонія інаўгурацыі папы Францішка. На яе прыбыла і дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы на чале са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам.

 
Святы Айцец сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам
2012-10-17 09:43:07

16 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам. Сустрэча адбылася пасля пасяджэння Сіноду Біскупаў, на якім Мітрапаліт Іларыён выступіў з прамовай.

 

Усяго 4 матэрыялаў адзначана цэтлікам Руская Праваслаўная Царква.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.