Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Рым]
У Ватыкане адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі
2011-11-22 06:58:42

З 28 лістапада па 2 снежня 2011 года ў Ватыкане адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Плануецца, што ўдзельнікі абмяркуюць метадалогію сучаснай тэалогіі і яе перспектывы, пытанне монатэізму і значэнне сучаснага навучання Касцёла ў кантэксце ўсяго каталіцкага навучання.

 
Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым
2011-09-29 07:55:38

Увечары 28 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI развітаўся з  працаўнікамі папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Тут Папа знаходзіўся з 7 ліпеня.

 
Бэнэдыкт XVI адзначыць 60-ю гадавіну святарскіх пасвячэнняў
2011-05-27 11:40:33

29 чэрвеня 2011 г. спаўняецца 60 год са дня святарскага пасвячэння Ёзафа Ратцынгера. З гэтай нагоды Кангрэгацыя па справах Духавенства арганізуе ў Рыме 60-гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысвечаную малітве за святарскія і манаскія пакліканні.

 
Сакратар Бэнэдыкта XVI прапаноўвае прадаставіць Рыму асаблівы прававы статус
2011-02-16 09:29:54
«Рыму, з улікам яго значэння „сталіцы“ сусветнага каталіцызму, варта было б прадставіць спецыяльны статус у заканадаўстве Італіі, што адпавядала б і нормам існуючага канкардату паміж Ватыканам і італьянскай дзяржавай», — заявіў асабісты сакратар папы Бэнэдыкта XVI кс. прэлат Георг Гейнсвайн, падчас выступлення на цырымоніі надання яму доктарскай ступені «honoris causa» ва ўніверсітэце для замежнікаў у Перуджы.
 
Новы мастацкі дызайн герба Пантыфіка
2010-10-12 10:49:47
10 кастрычніка 2010 г. у Ватыкане падчас традыцыйнай малітвы «Анёл Панскі» многія заўважылі, што ў Святога Айца з’явіўся новы мастацкі дызайн папскага герба, які захаваў былыя яго асноўныя элементы. 
 

Усяго 5 матэрыялаў адзначана цэтлікам Рым.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.