Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці | Друк |
15.07.2011 13:10

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона ў Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г. Тытулярны арцыбіскуп Равэлла.

Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме і доктара навукі Усходніх Касцёлаў у Папскім Усходнім Інстытуце.

У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. З'яўляўся сакратаром прэфекта Кангрэгацыі. 7 снежня 2001 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Арменіі і Грузіі. 13 снежня 2001 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Азербайджане. 6 студзеня 2002 г. атрымаў біскупскую сакру. 15 ліпеня 2011 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі.

Адноўлена 13.11.2015 15:51
 
© 2003-2024 Catholic.by