Мітрапаліт Кандрусевіч перадаў Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове | Друк |
17.03.2009 14:51
16 сакавіка 2009 г. у Рыме (Італія) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у Пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства, уручыў папу Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове.

Святы Айцец з вялікай радасцю прыняў вестку пра выданне гэтых дакументаў. Між іншым, у сваёй прамове да ўдзельнікаў Пленарнага пасяджэння Пантыфік узгадваў вучэнне ІІ Ватыканскага Сабору.

У размове з арцыпастырам беларускіх католікаў Бэнэдыкт XVI узгадаў Касцёл на Беларусі, а таксама выказаў радасць з прычыны яго адраджэння і развіцця.


Мітрапаліт Тадэвуш уручае Святому Айцу
першае выданне Дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору
на беларускай мове

 
 Святы Айцец выказвае радасць
з прычыны адраджэння і развіцця Касцёла ў Беларусі
 

Бэнэдыкт XVI прамаўляе некалькі цёплых словаў на развітанне
і благаслаўляе Мітрапаліта Кандрусевіча
на далейшую пастырскую працу ў Беларусі
 
Адноўлена 17.03.2009 20:49
 
© 2003-2024 Catholic.by